Казімір Людвік Бялінскі
Казімір Людвік Бялінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Kazimierz Ludwik Bieliński | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юзаф Караль Любамірскі | ||||||
Пераемнік | Юзаф Мнішак | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юзаф Караль Любамірскі | ||||||
Пераемнік | Войцех Дамбскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | XVII стагоддзе | ||||||
Смерць |
24 сакавіка 1713[1][2] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Бялінскія[d] | ||||||
Бацька | Ян Францішак Бялінскі[d] | ||||||
Маці | Ганна фон Акерстоф | ||||||
Жонка | Людвіка Марыя Морштын | ||||||
Дзеці | Францішак, Міхал, Катажына, Уршуля, Тэрэза, Марыяна | ||||||
Узнагароды |
|
Казімір Людвік Бялінскі (? — 23 сакавіка 1713, Варшава) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, падкаморы надворны каронны (1689—1702), маршалак надворны каронны (1702), маршалак вялікі каронны (1702—1713), маршалак сойма, дыпламат, староста тухольскі, млаўскі, чэрскі, макоўскі, мальбаркскі, асецкі і гарвалінскі. Кавалер Ордэна Белага Арла.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік польскага шляхецкага роду Бялінскіх герба «Юноша». Сын ваяводы мальбаркскага Яна Францішка Бялінскага (памёр у 1685) і Ганны фон Акерстоф (памерла да 1671). Дзякуючы шлюбу з Людвікай Марыяй Морштын быў звязаны з прафранцузскай партыяй пры двары.
Абіраўся паслом на соймы ў 1683, 1688 і 1690 гадах. У 1688 годзе падпісаў у Берліне пагадненне з курфюрстам аб адпраўцы брадэнбургскіх ваенных атрадаў на дапамогу Польшчы, якая ваявала тады з асманскай імперыяй. У 1689 у атрымаў пасаду падкаморыя надворнага кароннага.
У 1697 у падчас бескаралеўя ў Рэчы Паспалітай Казімір Людвік Бялінскі быў абраны маршалкам элекцыйнага сойма, падчас якога падтрымаў кандыдатуру французскага прынца Франсуа Луі дэ Канці на польскі сталец. Пазней перайшоў на бок саксонскага курфюрста Аўгуста Моцнага, якому ў 1699 годзе выдаў дыплом аб яго абранні на польскі трон. У 1702 годзе Казімір Людвік Бялінскі атрымаў пасаду маршалка надворнага кароннага, у тым жа годзе быў прызначаны маршалкам вялікім каронным.
Двор Казіміра Бялінскага знаходзіўся ў маёнтку Отвацк Велькі , які часта наведваў сам польскі кароль. Марыяна, дачка Казіміра, стала каханкай Аўгуста Моцнага. У 1703 годзе Казімір Бялінскі выдаў сваю дачку замуж за падкаморага вялікага літоўскага Багуслава Эрнэста Дэнгафа. Падчас Паўночнай вайны Казімір Людвік Бялінскі знаходзіўся ў 1704—1712 гадах ў Гданьску, фармальна не падтрымліваючы ніводзін з бакоў канфлікту.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У 1682 годзе ажаніўся з Людвікай Марыяй Морштын (?—1730), дачкой падскарбія вялікага кароннага Яна Анджэя Морштына (1621—1693) і Катажыны Гордан. Дзеці:
- Францішак (1683—1766), чашнік вялікі каронны (1713), падскарбі Прускай зямлі (1714), ваявода хелмінскі (1725), маршалак надворны каронны (1732—1742), маршалак вялікі каронны (1742—1766)
- Міхал (памёр у 1746), чашнік вялікі каронны (1725), падскарбі Прускай зямлі (1737), ваявода хелмінскі (1738—1746)
- Катажына, замужам спачатку за старостам чыгірынскім Якубам Патоцкім (памёр у 1715), а потым (з 1716) за французскім дыпламатам, баронам Жанам Віктарам дэ Бесенвалем (1671—1736)
- Уршуля, жонка старосты сандамірскага і кашталяна малагошцкага Антонія Чармінскага
- Тэрэза, жонка кашталяна сандамірскага Багуслава Лубенскага (1666—1740)
- Марыяна (каля 1685—1730), каханка караля Аўгуста Моцнага; з 1703 года жонка падкаморага вялікага літоўскага Багуслава Эрнэста Дэнгафа (памёр у 1734), а з 1719 года — пісара польнага кароннага, князя Ежага Ігнацыя Любамірскага (памёр у 1753).
Зноскі
- ↑ Polski Słownik Biograficzny — PAN, 1935.
- ↑ Urzędnicy centralni i nadworni Polski XIV-XVIII wieku / пад рэд. A. Gąsiorowski — Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 1992. — С. 81. — 220 с. — ISBN 83-85213-04-X
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Kazimierz Piwarski: Bieliński Kazimierz Ludwik. W: Polski Słownik Biograficzny. T. 2: Beyzym Jan — Brownsford Marja. Kraków: Polska Akademia Umiejętności — Skład Główny w Księgarniach Gebethnera i Wolffa, 1936, s. 53-55. Reprint: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Kraków 1989, ISBN 8304032910
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія Бялінскіх Архівавана 29 верасня 2013.
- Нарадзіліся ў XVII стагоддзі
- Памерлі 24 сакавіка
- Памерлі ў 1713 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя ў кафедральным саборы Святога Яна Хрысціцеля (Варшава)
- Бялінскія герба «Юноша»
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Асобы
- Маршалкі вялікія каронныя
- Маршалкі надворныя каронныя
- Падкаморыя надворныя каронныя
- Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Старосты млаўскія
- Старосты тухольскія
- Старосты мальбаркскія
- Старосты асецкія
- Старосты чэрскія
- Старосты макоўскія
- Старосты гарвалінскія